Архіў навін - СШ №7 г.Кричева
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

23.09.22

Падарожжа па беларускіх казках

У гэты дзень вучні 1 “Б” класа адправіліся ў падарожжа па беларускіх казках.Яны пазнаеміліся з відамі народных казак, іх жанравымі кампазыцыйнымі адметнасцямі. Казкі садзейнічалі выхаванню ў навучэнцаў патрыятызму, гонару за свой народ і яго багатую культуру.

 

А вось дзеці 2 “А” разам з настаўніцай,” адкрылі” чароўны куфэрак, у якім “знайшлі”: казкі, прыказкі, прымаўкі, скарагаворкі, вершы, песні, фразіялагізмы. Вучні расказвалі  казкі, чыталі вершы, вучылі скорагаворкі, складалі з частак і тлумачылі  прыказкі, па малюнках  складалі фразіялагізмы, слухалі беларускія народныя песні.

         

                                                   

Віктарына " Знаўцы роднай мовы" у гэты дзень прайшла ў 2 “Б” класе. Вучні з вялікай цікаўнасцю слухалі і чыталі вершы, скарагаворкі, адгадвалі загадкі, складалі прыказкі, прыдумвалі рыфму да вершаў, складалі з літар словы, вучыліся перакладаць словы з рускай мовы на беларускую.

      

У 3 " А" класе прайшоў турнір знаўцаў роднай мовы. Задача гульні : берагчы, вывучаць  мову, актыўна ёй карыстацца. Спаборнічалі дзве каманды. Адказвалі на пытанні з розных галін мовазнаўства. Дзеці  добра ўявілі сябе ў ролі перакладчыкаў, працавалі з прыказкамі, прымаўкамі, загадкамі. Наведалі віртуальны музей, пазнаёміліся з прадметамі народнага побыту.У ходзе мерапрыемства вучні паказалі сваю эрудыцыю і кемлівасць.

         


У гэты ж дзень конкурс чытальнікаў "Гучы, роднае слова" прайшоў у 3"Б"класе. Дзеці з задавальненнем слухалівершы сваіх аднакласнікаў. Лепшымі былі Быкава Марыя, якая чытала верш У. Карыза" Люблю цябе,БелаяРусь" і Паўлоўскі Аляксандр  з вершам Я. Коласа" Мой родны кут, як ты мне мілы!" Пазнаеміліся з падручнікам на беларускай мове, у якіх можна знайсці цікавыя творы і тлумачэнне іх на беларускай мове.

      

Турнір “Знаўцы роднай мовы” прайшоў у 4 “А” класе. Дзеці  адгадвалі загадкі, складалі прыказкі, тлумачылі іх. Дзеці паказалі, што яны добра ведаюць сваю родную мову.

     

Тыдзень  роднай мовы « Як ты дорага мне, мая родная мова» -гэта выдатная магчымасць развіваць цікаўнасць і патрэбнасць  у вывучэнні вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”, а таксама дала магчымасць школьнікам зацвердзіцца ва ўласных вачах і сярод навакольных. У цэлым яна паслужыла развіццю творчага мыслення, уменню рабіць высновы, выхаванню матывацыі да вучэння, галоўнае- любоў і павагу да роднай мовы, роднага краю.

26.03.24

«День здоровья и спорта»

разгарнуць » / « згарнуць
06.02.23

«Поможем пернатому другу»

разгарнуць » / « згарнуць